Інструменты даступнасці

Перайсці да змесціва
30 снежня, 2025

Вынікі працы кампаніі «Кадравы Рэзерв»

30 снежня, 2025

2025 год стаў для кампаніі «Кадравы Рэзерв» этапам сістэмнай працы для далейшага развіцця.

Мы засяродзіліся на фарміраванні супольнасцяў і ўнутраным умацаванні, каб рыхтаваць кадры, здольныя ўдзельнічаць у рэформах і аднаўленні дзяржаўнага кіравання.

За 2025 год былі арганізаваныя:

✅ адукацыйны візіт у Фландрыю
✅ адукацыйная праграма з Германіяй
✅ семінары ад экспертаў Кангрэса рэгіянальных і мясцовых уладаў Савета Еўропы 
✅ мясцовыя Клубы рэфарматараў і іх першыя сустрэчы ў 7 гарадах Еўропы

Запушчаныя: 

✅ новы, больш зручны і інфарматыўны сайт кампаніі
✅ конкурс канцэпцый рэформаў

А таксама: 

✅  абноўлена адукацыйная платформа
✅  завершаны этап стратэгічнага планавання кампаніі

У 2026 годзе мы працягнем развіваць адукацыйныя праграмы, міжнародныя партнёрствы і супольнасць рэфарматараў, каб «Кадравы Рэзерв» заставаўся прасторай падрыхтоўкі, абмену досведам і адказнага лідарства.