Праект рэформы сістэмы азелянення гарадскіх тэрыторый у Рэспубліцы Беларусь
Як ад фрагментарнага рэгулявання азелянення перайсці да сістэмнай мадэлі кіравання зялёнай інфраструктурай? Праект рэформы сістэмы азелянення гарадскіх тэрыторый у Рэспубліцы Беларусь.
Азеляненне павінна разглядацца не як элемент добраўпарадкавання, а як абавязковая частка горадабудаўнічай палітыкі і экалагічнай сістэмы горада. Прапануецца:
🔹 Удасканаленне нарматыўна-прававой базы: прыняцце спецыялізаванага нарматыўнага акта альбо ўнясенне сістэмных змяненняў у дзейнае заканадаўства (Закон «Аб раслінным свеце» і Закон «Аб архітэктурнай, горадабудаўнічай і будаўнічай дзейнасці»)
🔹 Інтэграцыя азелянення ў сістэму горадабудаўнічага планавання: замацаваць абавязковасць уліку зялёнай інфраструктуры на ўсіх этапах распрацоўкі горадабудаўнічай дакументацыі
🔹 Стварэнне сістэмы маніторынгу якасці азелянення: фарміраванне адзінай лічбавай платформы ўліку і кантролю зялёных насаджэнняў (магчымасць інтэграванння ва ўжо функцыянуючыя лічбавыя сэрвісы, у прыватнасці ў платформу «115.бел»)
🔹 Укараненне механізмаў удзелу грамадзян
🔹 Удасканаленне механізмаў кантролю і адказнасці: пераход ад фармальнага кантролю факта выканання пасадак да ацэнкі іх выніку
🔹 Развіццё інстытуцыянальнай базы: неабходна прадугледзець павышэнне кваліфікацыі спецыялістаў, распрацоўку адзіных стандартаў догляду за зялёнымі насаджэннямі, а таксама забеспячэнне адпаведнай матэрыяльна-тэхнічнай базы
📌 Поўны праект рэформы даступны для азнаямлення і абмеркавання ўдзельнікам «Кадравага Рэзерву». Чытайце, далучайцеся да дыскусіі і дзяліцеся сваімі прапановамі.