Accessibility Tools

Skip to main content

Новы напрамак для ўдзельнікаў — Клубы Рэфарматараў

13 August, 2025

Сёння сотні тысяч беларусаў жывуць у розных кутках свету. Хтосьці знайшоў сябе ў новай прафесіі, хтосьці вучыцца, хтосьці запускае ўласныя праекты або працуе ў вялікіх міжнародных кампаніях. Гэта — каштоўны досвед, які будзе неабходны нашай краіне, калі Беларусь стане на шлях дэмакратыі і перамен.

Але мы хочам ісці далей. У межах Клубаў Рэфарматараў мы прапануем беларусам аб'ядноўвацца па рэгіянальным прынцыпе: будзем не толькі дзяліцца асабістым досведам, але і арганізоўваць сістэмную працу па зборы і дакументаванні карысных практык.

🔸 візіты ў дзяржаўныя і грамадскія інстытуцыі ў еўрапейскай краіне, дзе вы жывяце
🔸 сустрэчы з экспертамі, мэрамі, парламентарыямі, кіраўнікамі ініцыятыў
🔸 тэматычныя даследаванні і аналітыка
🔸 стварэнне дакументаў, канцэпцый, законапраектаў
🔸 праца над праектамі і прапановамі, якія могуць стаць асновай для перамен

Мы ствараем прастору для тых, хто хоча падрыхтавацца ўжо зараз, каб быць гатовым(-ай) дзейнічаць у патрэбны момант. У буйных еўрапейскіх гарадах мы збіраем беларусаў, каб:

🔹 абменьвацца ведамі і добрымі практыкамі
🔹 ствараць працоўныя групы па розных сферах (ад адукацыі да IT і дзяржаўнага кіравання)
🔹 пісаць канцэпцыі, аналітыку і законапраекты
🔹 разам працаваць над карыснымі праектамі
🔹 будаваць супольнасць адказных, актыўных і прафесійных людзей

Плануюцца розныя фарматы ўдзелу:

➤ Афлайн: рэгулярныя сустрэчы ў буйных гарадах Еўропы
➤ Анлайн: супольная праца над дакументамі і ідэямі
➤ Фармат удзелу: адкрыты ці ананімны — выбірай, як табе камфортна

Усё, што мы робім сёння — гэта падмурак будучыні.
Калі ты хочаш быць часткай кадравага рэзерву новай Беларусі 👉 Запоўні анкету і далучайся: https://pr-belarus.org/be/apply-by