Інструменты даступнасці

Перайсці да змесціва

Як мы захоўваем
Вашыя дадзеныя

Каманда "Кадравага Рэзерву" надае вялікае значэнне бяспецы дадзеных удзельнікаў. Хаця ніхто не можа гарантаваць абсалютную бяспеку дадзеных у наш час, мы прымаем усе неабходныя меры для абароны вашых персанальных дадзеных.

Абарона дадзеных удзельнікаў
Пры зборы і захоўванні дадзеных мы прымяняем перадавыя метады шыфравання, якія забяспечваюць абарону ад несанкцыянаванага доступу. Важна адзначыць, што персанальныя дадзеныя, такія як імёны, кантактная інфармацыя, выкарыстоўваюцца толькі дзеля верыфікацыі заяўнікаў.
Падзел і абмежаванне доступу
Мы строга кантралюем доступ да дадзеных і даем доступ толькі аўтарызаваным супрацоўнікам з неабходнасцю доступу да гэтай інфармацыі. Кола асоб, якія маюць доступ да дадзеных абмежаваны і засноўваецца на прынцыпе "need-to-know".
Падзел дадзеных на часткі
Мы прымяняем практыку падзелу дадзеных, каб прадухіліць магчымасць ідэнтыфікацыі ўдзельніка пры доступе да часткі базы дадзеных. Нават у выпадку несанкцыянаванага доступу зламыснік не зможа атрымаць доступ да поўнага профілю ўдзельніка.
Уласная бяспека з боку ўдзельнікаў
Важна адзначыць, што бяспека таксама залежыць ад дзеянняў саміх удзельнікаў. Запаўняць заяўку варта з дапамогай VPN, каб пазбегнуць адсочвання. Для абароны канала сувязі і ўдзелу ў навучальных праграмах таксама рэкамендуецца выкарыстоўваць VPN, абноўленыя антывірусныя праграмы на сваіх прыладах. Асабліва гэта датычыцца тых, хто знаходзіцца ў Беларусі.

„Ніколі нічога вялікага не дасягалася без небяспекі.“
— Нікола Макіявелі

АСЦЯРОЖНА, ФЭЙК!

Мы выявілі фэйкавы акаўнт "Кадравага Рэзерву" ў месэнджэры Telegram з назвай карыстальніка https://t.me/Kadravy_rezerv

УВАГА: Указаны акаўнт не мае ніякага дачынення да нашай кампаніі. На фэйкавым акаўнце размешчана спасылка на бот, але мы ніколі не выкарыстоўваем боты ў Telegram.

Таксама з'яўляюцца фэйкавыя акаунты з падобнымі назвамі, якія маскіруюцца пад pr-belarus.org, напрыклад, ужываючы вялікую лацінскую літару "i", якая амаль не адрозніваецца ад маленькай літары L "l" у слове beiarus. Рэжым прыкладае шмат намаганняў, каб нашкодзіць нам, запужаць удзельнікаў і дыкрэдытаваць Праграму. Гэта падкрэслівае важнасць нашай працы. Але нам усім варта быць пільнымі.

Сачыце толькі за афіцыйнымі крыніцамі інфармацыі ад "Кадравага Рэзерву":

Мы выкарыстоўваем Telegram толькі для камунікацыі з верыфікаванымі ўдзельнікамі "Кадравага Рэзерву". Уся камунікацыя з удзельнікамі вядзецца праз пошту. Калі ласка, будзьце пільныя і не паддавайцеся на правакацыі ды фэйкавую інфармацыю.

Бяспека і канфідэнцыяльнасць нашых удзельнікаў — наш галоўны прыярытэт.

Калі ў вас узнікнуць пытанні ці патрабуецца дадатковая інфармацыя, звяртайцеся да нас. Уся камунікацыя адбываецца праз нашу афіцыйную пошту
office@pr-belarus.org пад вашым уліковым нумарам.

Пытанні і адказы
наконт праграмы "Кадравы Рэзерв"


Не знайшлі адказу на сваё пытанне?
Напішыце нам наўпрост, мы адкажам на Ваш запыт.